Грамадская ініцыятыва “Народны рэферэндум” правядзе ў Берасці грамадскія слуханні, прысвечаныя рэформам у сферы аховы здароўя. Тэма слуханняў: “Як зрабіць медыцынскае абслугоўваннем якасным і даступным”. Мерапрыемства пройдзе ў суботу, 27 верасня, ў памяшканні газеты “Брэсцкі кур’ер” (вул. 17-га верасня, д. 22-24). Пачатак – у 14-00.
Удзел у слуханнях возьмуць лідэры “Народнага рэферэндуму”, эксперты, практыкуючыя лекары і іхнія пацыенты.
Да ўдзелу ў слуханняў запрашаюцца жыхары Берасця, усе, каго хвалююць праблемы сістэмы медыцынскага абслугоўвання, рэфармавання сферы аховы здароўя.
Удзел у слуханнях вольны, папярэдні запіс не прадугледжаны. За падрыхтоўкай мерапрыемства можна сачыць у сацыяльнай сетцы Укантакце: https://vk.com/nr_medycyna.
Нагадаем, што ініцыятыва “Народны рэферэндум” прапануе правядзенне ў Беларусі рэферэндума па актуальных пытаннях сацыяльна-палітычнага жыцця краіны. Адно з пытанняў, прапанаваных на рэферэндум, тычыцца менавіта рэфармавання беларускай медыцыны. Яно гучыць такім чынам: “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”
Больш падрабязна пра ініцыятыву “Народны рэферэндум” можна даведацца тут: http://referendumby.org.
Для карыстальнікаў сацсеткі Укантакце: https://vk.com/nr_medycyna.
#реферэндум