Еўраклуб

Знайдзі Еўропу ў Беларусі – атрымай прыз!

Рух “За Свабоду” абвяшчае фотаконкурс “PRO-еўрапейскасць”. Да ўдзелу ў ім прымаюцца здымкі, што ствараюць у беларусаў пазітыўны імідж Еўропы.

10606618_1473850126216128_7690401133258479289_n

Кожны дзень жыхары Беларусі сустракаюцца з рэкламай, шыльдамі, абвесткамі, з якіх вынікае, што Еўропа – гэта добра, а еўрапейскае – гэта сінонім добрай якасці, таму паслугі і тавары адтуль прадстаўляюцца як найлепшыя.

На дасланых фота абавязкова павінны быць згадкі пра Еўропу ў пазітыўным ключы. Здымкі могуць быць знятыя на фотаздымач, мабільны тэлефон ці іншае прыстасаванне.

У асобнай намінацыі прымаюцца здымкі-“селфі” на фоне рэкламы еўрастылю і еўраякасці.

Фотаздымкі прымаюцца ў фотаальбом “Фотаконкурс” на старонцы Руху “За Свабоду” ў Facebook альбо на пошту [email protected] з пазнакай “Фотаконкурс”.

Конкурс будзе доўжыцца да канца кастрычніка. Вынікі журы падвядзе за першы тыдзень лістапада.

Пераможца атрымае ў якасці прыза экскурсіўную паездку ў адну з еўрапейскіх краінаў. Другое і трэцяе месцы, а таксама першынство ў “селфі”-намінацыі будуць уганараваныя настольнымі гульнямі (“1514”, “Разам” і “Паўстанцы”).

Крыніца: pyx.by

Пакінуць адказ