Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў праводзіць набор валанцёраў, якія будуць дапамагаць падчас летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 г.
Валанцёрская праграма “Рыа-2016” – гэта магчымасць прыняць удзел у найбуйнешай спартыўнай падзее свету, дапоўніць свой жыццярыс, сустрэць людзей з розных культур.
Абраныя кандыдаты возьмуць удзел у эксклюзіўным падрыхтоўчым курсе, які дазволіць пазнаёміцца са спецыфікай будучай працы. Валанцёрам будзе прапанаваны таксама ан-лайн курс ангельскай мовы.
Фінансавыя ўмовы:
Валанцёрам прадастаўляюцца харчаванне, службовы транспарт і экіпіроўка.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- yзрост – ад 18 гадоў (на дату 28 лютага 2016 г.);
- пажадана наяўнасць базавай адукацыі.
Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2014.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце www.rio2016.com
Крыніца: adukacyja.info