Школа зааабаронцаў “Лапа Закона” абвяшчае новы набор. Арганізатары Школы чакаюць ініцыятыўных маладых людзей, актывістаў і валанцёраў арганізацый па ахове жывёлаў, якія жадаюць прадухіляць жорсткае абыходжанне з жывёламі і выкарыстоўваць прававыя механізмы ў сваёй дзейнасці.
У праграму Школы ўваходзіць вывучэнне заканадаўства, якое датычыцца жывёлаў, азнаямленне з праваахоўчым досведам працы, навучанне складанню юрыдычных дакументаў. Удзельнікі Школы змогуць далучыцца да юрыдычнай групы па заабарончых пытаннях.
У праграме прадуглежданы семінар “Правы Чалавека “на пальцах”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце 18-35 гадоў, тыя, хто жадае ведаць заканадаўства і абараняць з яго дапамогай правы жывёлаў і іх уладальнікаў, навучыцца прадухіляць жорсткае абыходжанне з жывёламі, даследваць і пераймаць досвед замежных краінаў у сферы абароны жывёлаў.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел у Школе бясплатны. Прадугледжваюцца кава-паузы і абеды. Арганізатары не пакрываюць выдаткі на пражыванне для іншагародніх.
Для ўдзелу ў Школе неабходна запоўніць анкету ці запісацца ў суполке Укантакце. Заяўкі прымаюцца да 16 кастрычніка.
Па ўсіх пытаннях звяртацца на электронную скрыню zoonetworkby@gmail.com
Крыніца: adukacyja.info
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…