Адукацыя

Анлайн-курс па абароне персанальных дадзеных

Цэнтр прававой трансфармацыі абвяшчае набор на дыстанцыйны курс “Абарона персанальных дадзеных: тэорыя, гісторыя, практыка”. Курс прызначаны для тых, хто цікавіцца праблемай абароны прыватнасці ў лічбавым свеце.

lawtrend_logo

Мэта курса – уводзіны ў агульны кантэкст праблематыкі абароны персанальных дадзеных.

Слухачы атрымаюць уяўленне аб разнастайных падыходах да панятка “персанальныя дадзеныя”, задачах абароны дадзеных у кантэксце сацыяльна-этычнай праблематыкі, структурных элементах абароны дадзеных як праблемы публічнай палітыкі, стратэгіях і формах прававога рэгулявання дадзенай праблематыкі.

Курс разлічаны на 10 тыдняў і ўключае анлайнавыя семінары і практыкумы, вочныя кансультацыі, напісанне эсэ.

У межах курса прадугледжаны навучальны візіт у Швецыю.

Заяўка

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць падрыхтаваць кароткую біяграфію ці жыццярыс (не болей за 100 словаў), матывацыйны ліст (не болей за 100 словаў). Заяўкі дасылаюцца на адрас [email protected] з пазнакай “Абарона персанальных дадзеных”.

Дэдлайн – 5 лістапада 2014 г.

Інфармацыю аб праграме курса можна знайсці на сайце www.lawtrend.org

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ