Як розум чалавека і музыка, якую ён любіць, звязаныя паміж сабой? Цягам некалькіх год праграміст Вірджыл Грыфіт вывучаў музычныя густы амерыканскіх студэнтаў з дапамогай інфармацыі на Facebook.
Набраўшы вялікую статыстыку па тым, што лайкаюць студэнты розных ўніверсітэтаў, праграміст параўнаў гэтыя дадзеныя з вынікамі акадэмічнага ацэначнага тэсту SAT, які выкарыстоўваецца пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ЗША. Магчымыя вынікі тэставання ляжаць у дыяпазоне ад 600 да 2400 балаў, што складае суму трох тэстаў: матэматыка, аналіз тэксту і граматыка, кожны з якіх можа даць да 800 балаў.
Напрыклад, студэнты Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытуту маюць сярэдні бал SAT 1520, пры гэтым з музычных выканаўцаў найбольшай папулярнасцю ў іх карыстаецца Radiohead. Такім чынам, аўтар даследавання атрымаў вынік, што музыкай разумных амерыканскіх студэнтаў ёсць Бетховен і Radiohead. Студэнты ўніверсітэтаў, у якія паступаюць з нізкімі баламі тэстаў, выбіраюць Beyonce.
Найбольш гуртоў і музычных імёнаў знаходзяцца ў сярэдзіне інфаграфікі, складзенай праграмістам: System Of A Down, Metallica, Jimi Hendrix, Elton John найбольш папулярныя сярод самых звычайных студэнтаў, якія маюць сярэднія балы.
Паводле музычных стыляў таксама існуе карэляцыя: hip-hop зусім непапулярны сярод самых разумных, а indie не любяць па іншы бок спектру.
Крыніца: generation.by
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…