За вела-Брэст!

Велафорум 2014!

Кампанія «За вела-Брэст!» паўдзельнічала ў велафоруме, які ў гэтым годзе быў арганізаваны ў Львове.

Такі велафорум праходзіць ва Украіне ўжо ў шосты раз і збірае паў-Эўропы. На гэты раз «на каву да Львіва» прыехалі ўдзельнікі не толькі з усей Украіны, але і з Польшы, Чэхіі, Францыі, Латвіі, Эстоніі, Бельгіі і канешне, Беларусі. Трэба адзначыць, што акрамя кампаніі «За вела-Брэст!», Беларусь яшчэ прадстаўлялі «Менскае роварнае таварыства».

yjFZ8wZxA0M[1]

Арганізатарамі форума выступаюць не толькі роварныя ініцыятывы, але і мэрыя Львова, што таксама надае мерапрыемству грунтоўнасці і павагі. Таму і сам форум доўжыўся тры дні, кожны са сваёй тэматыкай. Першы, найбольш афіцыйны дзень, праводзіўся ў мэрыі, там абмяркоўвалі пытанні звязаныя з мясцовымі органамі самакіравання і транспартнымі планавальнікамі. А потым, удзельнікі першага дня праехаліся па горадзе, паглядзець ды ўласнаручна абкатаць ўжо створаную роварную інфраструктуру, каб адчуць усе дахопы і недахопы.

sNuhi4CZvVE

Наступны, другі, дзень форума тычыўся пытанняў велаінфраструктуры, агульнай папулярызацыі ровароў. Усе гэта з міжнароднымі прыкладамі, графікамі-схемамі і карыснай інфармацыяй. Цікавы даклад быў у Міхаіла Пжепюркі. Які з’яўляецца роварным афіцэрам Любліна, ён вырашае пытанні велаінфраструктуры і развіцця роварнага руху ў горадзе. Дэрэчы, менавіта Люблін горад-лідар ў Польшы ў намінацыі вела-фрэнлі.

Што тычыцца Львова то тут быў арганізаваны фестываль «Rover Film Festival; круці педалі — глядзі кіно!». Сэнс гэтага фестывалю ў тым, што ўдзельнікі каб атрымаць электрычнасць для прагляду сацыяльных фільмаў павінны круціць педалі ровару з дынама-машынай.

Пасля такіх дакладаў, можа падацца, што мы з вамі жывем ў каменым вяку роварнай цывілізацыі. Але пасля, уё ж пагаджаешся з сівой беларускай мудрасцю «працуй пільна і тут будзе Вільна». Менавіта пра асобную актыўнасць пэўных велаактывістаў, велаініцыятыў і іх уражлівыя вынікі гаварылі на трэццім, заключным дню форума.

Пазнавальны і з гумарам даклад быў у прадстаўніка Львоўскай рады. Ён распавёў, што змянілася ў Львове ў апошнія часы. Жыхарам Львова пашансавала што іх мэр любіць ровары, таму канешне і велаінфраструктура развівается больш актыўна.

gni2pG3Vrj4

Шмат каму знаёма праблема кражаў ровараў. Каманда праект Backmy.bike стварыла мабільную пляцоўку куды пацярпелыя могуць кідаць свае ровары і звяртацца за дапамогай.

На прыканцы канферэнцыі роварная эстафета была перададзена Крывому Рогу, дзе ў наступным годзе будзе адбывацца Велафорум.

eDwHqCSy1e4

Удзел у такім форуме для прадстаўнікоў з Беларусі быў вельмі карысным. Цікава было паглядзець якія існуюць праблемы ў розных краінах і як яны іх пераадольваюць. Спадзяемся, што ў хуткім часе такі велафорум пройдзе і ў Беларусі.

xbe99UcMkBw

Пакінуць адказ