Галоўным з новых ангельскіх словаў, якія актыўна ўжываліся ў 2014 годзе, па версіі складальнікаў Оксфардскага слоўніка стала электронная цыгарэта: «vape».
«Vape» абазначае працэс палення электроннай цыгарэты, а таксама саму электронную цыгарэту або іншы дэвайс з падобнымі функцыямі. Складальнікі слоўніка тлумачаць свой выбар тым, што за год колькасць ўжывання «vape» павялічылася ў разы, бо цяпер значна расце папулярнасць электронных цыгарэт.
У шотліст прэтэндэнтаў на слова 2014 года Оксфардскага слоўніка сёлета таксама ўваходзілі:
«normcore» – модны трэнд, які прыходзіць на змену хіпстарам і абазначае імкненне выглядаць максімальна звычайна»;
«bae» – назоўнік, якім называюць пяшчоту да рамантычнага партнёра;
«indyref» – рэферэндум за незалежнасць ад скарачэння двух словаў «independence referendum». У брытанскіх медыях тэма гістарычнага рэферэндуму ў Шатландыі, які прайшоў 16 верасня 2014 году, многія месяцы займала галоўнае месца;
«slacktivism» – (ад слова «slack» – бяздзеянне) сацыяльная або палітычная актыўнасць праз інтэрнэт, якая адбываецца невялікімі намаганнямі, напрыклад падпісанне анлайн петыцый або лайкі, «актывізм на канапе» або сумесь актывізму і ляноты.
Рэдактары Oxford University Press штогод цешаць сябе і свет выбарам слова году. Часцей за ўсё, гэта тэрміны, азначэнні і дзеясловы, звязаныя з новымі тэхналогіямі і Сецівам. Напрыклад, летась словам году было «сэлфі», а яшчэ раней «адфрэндзіць», «гугліць», «блог» .
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…