Categories: Грамадства

Як у вас з мовай? ТБМ зрабіла даследаванне аб стане беларускай мовы ва ўсіх раёнах і гарадах Беларусі

Таварыства беларускай мовы правяло маштабнае даследаванне стану беларускай мовы ва ўсіх раёнах і абласных цэнтрах краіны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што такога маштабнага маніторынгу да яго не рабіў яшчэ ніхто.

ТБМ распрацавала спецыяльную анкету, пытанні якой пакрываюць аспекты ўжывання беларускай мовы ў органах улады, у сферы адукацыі, у афармленні населеных пунктаў і памяшканняў, культуры і сродкаў масавай інфармацыі.

Усяго было разаслана каля 140 запытаў. На ўсе з іх прыйшлі адказы. Прычым Алег Трусаў прыемна здзіўлены, што па-расейску адказалі толькі некалькі райвыканкамаў.

А вось самі адказы значна адрозніваюцца адзін ад аднаго. У якасці ўзорнага адказа на запыт ТБМ Трусаў прыводзіць ліст Ляхавіцкага райвыканкама. «Яны хоць і адказалі па-расійску, але на трох старонках палічылі ў працэнтах усе паказчыкі, аб якіх мы пыталіся. Глядзіце, нават напісалі: «Таблички на дверях в районной центральной больнице оформлены на белорусском языке». А ў дужках пасля слова «таблички» ўдакладняюць: шыльды», — паказвае дакумент Трусаў.

З гэтага ж адказу можна даведацца, што ў Ляхавіцкім раёне ў 2013 — першай палове 2014 года 3% рашэнняў былі прынятыя па-беларуску, а сельвыканкамы прынялі на мове тытульнай нацыі 1% рашэнняў.

Аднак не ўсе чыноўнікі захацелі паведамляць ТБМ аб стане беларускай мовы на падначаленых тэрыторыях і даслалі дзяжурныя адпіскі.

Так, напрыклад, Чачэрскі райвыканкам напісаў, што «адсоткавыя суадносіны ў вядзенні дакументаў на беларускай мове ў органах улады, сферы адукацыі і культуры, афармленні населеных пунктаў і іншых неабходных Вам сферах раённы выканаўчы камітэт не адсочвае».

Баранавіцкі гарвыканкам патлумачыў, што «апрацоўка, абагульненне і размеркаванне статыстычных дадзеных аб выкарыстанні беларускай мовы ў вышэйназваных сферах у кампетэнцыю органаў кіравання не ўваходзяць».

Гродзенскі гарвыканкам скупа паведаміў, што «інфармацыю па запрошаных пытаннях даць не прадстаўляецца магчымым».

А Кіраўскі райвыканкам проста сказаў, што непадсправаздачны грамадскім аб’яднанням.

«Наша Ніва» прапануе азнаёміцца з некаторамі адказамі, прадстаўленымі Таварыствам беларускай мовы.

Крыніца: budzma.by

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago