За абразлівыя каментары, паклёп і за ўсё іншае, што можа не спадабацца ці падацца хлуснёю будуць наказваць афіцыйна – адпаведныя папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі» былі прынятыя 17 снежня Палатай Прадстаўнікоў. Што з гэтага выцякае?
За абразлівыя выказванні (прычым зусім неважна ці гэта артыкул у блогу, ці толькі ананімны камент) прадугледжана пакаранне да двух гадоў.
За заклікі да захопу ўлады ў Беларусі альбо да яе гвалтоўнай змены – да 5 гадоў калоніі.
За крадзеж з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі ў буйным памеры прыйдзецца сядзець ад 3 да 7 гадоў (цяпер ад 3 да 10). Але дадаткова можа быць спагнаны штраф.
Акрамя таго, законапраект прадугледвае стварэнне рэестру распаўсюджвальнікаў інфармацыі, а парушэнне вядзе за сабою пісьмовыя папярэджанні з далейшай магчымасцю забароны на занятак гэтай дзейнасцю.
Калі ўладзе не спадабаецца размешчаная інфармацыя на інтэрнэт старонцы, па патрабаванні дзяржаўнага органа інтэрнэт-рэсурс будзе абавязаны размясціць абвяржэнне раней размешчанай інфармацыі і выдаліць яе. Інакш – блакаванне інтэрнэт рэсурсу.
Ці не падаецца вам, што гэта ўсё крыху падобна да нейкага школьніка-адміна суполкі Укантакце, які баніць усіх налева ды направа за усё, што яму не падабаецца? Аднак, гэта хутчэй сумна, чым смешна. І прычыны такіх законапраектаў болей, чым зразумелыя.
З боку ўлады папраўкі пракаментавала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Па яе словах усё гэта дзеля светлай мэты – Беларусь павінна быць максімальна абаронена ад кантэнту, у тым ліку і ў інтэрнэце, разбуральнага для канстытуцыйнага ладу краіны.
Больш падрабязна пра абгрунтоўванні неабходнасці законапраекта чытайце тут і тут.
То бок, афіцыйная версія – як заўсёды – толькі дзеля інфармацыйнай бяспекі і усё праз жаданне абараніць бязвінных.
Цікава заўважыць і тое, што вясною падобны праект быў прыняты у Расеі (што атрымала вельмі шмат рэзанансу – яшчэ і яшчэ) і летам ў Казахстане (каму цікава можна паглядзець тут).
Вось такая свабода слова у нас, хочацца дадаць. Добра канешне, што не Паўночная Карэя і нам пакуль СМІ не расказваюць, што наша каманда паехала на чэмпіянат свету па футболу і ўсіх там перамагла, у той час, як каманда тая дзяржаўнай мяжы не перасякала. Але ж яно недзе ўжо на шляху да “светлай будучыні”.
Чытаць болей:
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…