Пазнаёміцца з перавыдадзеным Тураўскім Евангеллем змаглі берасцейскія чытачы. Тут у Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Горкага прайшла прэзентацыя помніка пісьменнасці адзінаццатага стагоддя.
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібіліятэкі Рэспублікі Беларусь па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша распавёў пра тое, якое значэнне мае перавыданне кнігі для краіны:
– Для Беларусі – гэта прыклад 1000-гадовай духоўнай традыцыі. Гэта прыклад паступовага развіцця, самаўдасканалення, станаўлення нашай культуры. Прыклад удасканалення ўласнай духоўнасці, узроўню асветы і адукацыі, пільнага стаўлення да ўласных традыцый і ўрэшце – мецэнацкай дзейнасці ў сферы культуры.
Факсімільныя копіі выдання былі надрукаваныя ў Беларусі па ініцыятыве Нацыянальнай бібліятэкі накладам у 500 асобнікаў. Арыгінал Евангеля быў знойдзены ў Тураве ў 1865 годзе і знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы ім. Урублеўскіх (Вільня).
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…