«Беларуская Вікіпэдыя» апублікавала спіс самых чытаных артыкулаў за 2014 год.
У абсалютных лідарах сёлета апынуўся матэрыял пра «Мінэт», які ў кампаніі з артыкулам пра «Уладзіміра Пуціна» раптам пасунуў «Беларускую мову» з вяршыні самых чытаных матэрыялаў энцыклапедыі.
«Беларуская Вікіпэдыя» – адзін з двух беларускамоўных праектаў на сайце wikipedia.org. Пасля скандальнага падзелу 2007 году беларускай мовай ствараюцца два незалежныя раздзелы «Вікіпэдыя «Вольная энцыклапедыя» і «Вікіпедыя «Свабодная энцыклапедыя». На дамене be.wikipedia.org дазволенае размяшчэнне толькі матэрыялаў афіцыйным правапісам, а на be-x-old.wikipedia.org энтузіясты распрацоўваюць артыкулы клясычным правапісам («тарашкевіцай»), якая раней дамінавала ў беларускамоўным Сеціве.
Канкурэнцыя паміж дзвюма камандамі аўтараў спрыяе развіццю абодвух раздзелаў беларускамоўных вікіпедый. Класічным правапісам сёння створаныя болей 50 тысяч матэрыялаў і яшчэ болей за 70 тысяч афіцыйным.