24 студзеня пройдзе вечарына, дзе жадаючыя змогуць пагуляць у беларускія настолкі.
“Знайдзі сваіх” – аматарскі клуб, створаны для згуртавання творчых людзей і стварэння новых ідэй. А любіць Беларусь і ўсе беларускае.
Суполка прапануе берасцейцам паўдзельнічаць у вечарыне беларускіх гульняў. У праграме абяцаюць толькі клевыя настолкі: “Паўстанцы”, “Каркасон” і “Разам”. На сустрэчы “Знайдзі сваіх” будуць рады знайсці новых аднадумцаў і сяброў ды пачуць вашыя прапановы, ідэі і заўвагі.
Чакаем усіх 24 студзеня у 16.00 вул. Маякоўскага 46-1.
Падрабязней чытайце тут.