Культура

Вольга Маслоўская паказала свое творы ў „Прасторы КХ”

Творчая сустрэча з мастачкай Вольгай Маслоўскай адбылася ў Берасці.

Пад дахам “Прасторы КХ”, пляцоўкі для сучаснай культуры і мастацтва, сабралося некалькі дзясяткаў мастакоў, журналістаў і зацікаўленых асобаў. Пра перспектывы супрацоўніцтва з талентамі і пра новую выставачную прастору кажа сама мастачка:

Я вельмі разлічваю, што ў нас паўстануць добрыя сувязі з гэтымі мастакамі, і сітуацыя неяк будзе змяняцца і развівацца, будуць новыя людзі з’яўляцца, больш жывы абмен будзе адбывацца. Мы з Аксанай Гайко, якая гэтым памяшканнем займаецца, плануем і спадзяемся адкрыць тут выставачную прастору.

Сустрэча-лекцыя арганізавана ў межах праекта «На шляху да сучаснага музея. Рэгіянальнае вымярэнне». Праек скіраваны на развіццё творчай ініцыятывы, скасаванне разрыву між творцамі і гледачамі, інтэграцыю сучаснага беларускага мастацтва ў еўрапейскі кантэкст.

racyja.com

Пакінуць адказ