«Гавары са мной па-беларуску» – так называўся конкурс рытарычнага майстэрства сярод навучэнцаў 8 – 11 класаў, які прайшоў у Брэсце.
Яго арганізавалі вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста з мэтай выявіць сярод цяперашніх школьнікаў будучых педагогаў. Канкурсанты падрыхтавалі тэматычную мультымедыйную прэзентацыю, а потым абаранялі свой пункт гледжання. На беларускай мове дзецям прапаноўвалася паразважаць у напрамках “Урок, які я ніколі не забуду», «Настаўнік, які пакінуў след у маёй душы» і «Педагагічныя дынастыі школы (Сям’і)».
Па словах Ніны Дрык, намесніцы загадчыка вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста, у конкурсе прынялі ўдзел школьнікі многіх навучальных устаноў. Вучні расказвалі і пра сямейныя педагагічных дынастыі, і пра тое, што ім больш за ўсё падабаецца на ўроках любімых настаўнікаў, а таксама выказалі нямала глыбокіх думак пра ролю педагога ў жыцці падрастаючага чалавека.
Пераможцамі конкурсу рытарычнага майстэрства сталі Алеся Ніканюк з СШ № 7 і Ганна Ныч з гімназіі № 6 ім. маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…