Брэст змяняўся, разбураўся, гарэў, будаваўся і ператвараўся на працягу доўгай чарады стагоддзяў. Але сёння, калі гораду ўжо быццам бы не пагражаюць іншаземныя набегі, ці зможам захаваць тое, што дасталася нам ад мінулых пакаленняў?
Пра гэта – фільм-роздум берасцейца Сяргея Пятрухіна, спецыяльна створаны для сайта «БК». Здымкі яго пачыналіся яшчэ ў летні перыяд, а завяршаліся літаральна на днях, таму хай вас не здзіўляе перапад сезонаў у фільме ад летняга да зімовага.