Categories: Грамадства

Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

«Усталюем помнік Рыгору Барадуліну талакой» – заклікаюць ініцыятары з «Саюзу беларускіх пісьменнікаў» і ЗБС «Бацькаўшчына».

24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну.

У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне. Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі.

Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёна.

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» лічаць, што годна ўвекавечыць памяць — справа гонару ўсіх беларусаў, і звяртаюцца да кожнага, хто любіць паэзію Рыгора Барадуліна, хто шануе памяць пра славутага беларуса, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.

Далучыцца да справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:

ААТ “Беларусбанк” філіял 514 код 614 УНП 100420079
код віда ўклада 9004 (дамова дабрачыннага рахунка №000039)
атрымальнік Кліміна Дамініка Канстанцінаўна
прызначэнне плацяжу – добраўпарадкаванне пахавання

Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць – «Плацяжы», – «Адвольныя плацяжы», – «плацёж па рэквізітах»).

generation.by

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago