Грамадства

Адукацыя ў сельскай мясцовасці

Праблема школ у сельскай мясцовасці існуе не толькі ў Беларусі – такі феномен мае месца з-за ўрбанізацыі сусветнага маштабу.

Вядома, ёсць некаторыя асаблівасці, якія адрозніваюць маленькую школку ў Беларусі і ў Вялікабрытаніі. Часам нашым вёскам не хапае самых неабходных рэсурсаў. Парадаксальная сітуацыя адбываецца ў пачатковай школе Llanfynydd у Паўднёвым Уэльсе.

1B506454-994C-41FC-8262-02213C62DC84_w640_r1_s_cx0_cy2_cw0

Як і ўсе школы, у яе ёсць завуч, дырэктар і вартаўнік. Яна мае неабходнае абсталяванне. Але, у адрозненне ад любой іншай, пачатковая школа Llanfynydd не мае аніводнага вучня.

Вясковая школа побач Кармартэна ў Паўднёвым Уэльсе застаецца адчыненай нягледзячы на гэта, і будзе заставацца такой яшчэ сем месяцаў. Дзеці не навучаюцца там з ліпеня 2014. Падобны «прастой» каштуе падаткаплацельшчыкам 50 000 фунтаў стэрлінгаў.

Мясцовы ўрад, аднак, падкрэслівае, што не можа зачыніць школу, пакуль не вынесена рашэнне па гэтам пытанні. Абмеркаванні пра закрыццё школы пачаліся ў 2012 годзе, калі рэзка ўпала колькасць вучняў у вёсцы (колькасць насельніцтва – 580 чалавек).

На пачатку вясны ў мінулым годзе школу наведвала ўсяго 16 вучняў, але восенню прыйшло толькі 11. Астатніх дзяцей бацькі перавялі ў іншыя школы, не чакаючы, калі Llanfynydd зачыняць.

Зразумела, дырэктар і персанал вымушаныя займацца не сваімі непасрэднымі абавязкамі. Дырэктар Давід Уільямс каментуе: “Я думаю, што гэта вельмі сумна – назіраць, як гэтыя маленькія школы зачыняюцца адна за адной. Таксама шкада, што вёска губляе добрую інфраструктуру”.

Прэс-сакратар Мясцовай Рады паведаміў: “Мы падтрымалі пераход вучняў у другія школы падчас працэсу закрыцця школы. Рашэнне было зроблена без канфліктаў”.

Аднак, працэс закрыцця быў пакінуты ў падвешаным стане, таму што афіцыйна немагчыма зачыніць школу да канца навучальнага года.

Кевін Мэдж, кіраўнік мясцовага савета Кармартэншыра: “З усімі скарачэннямі, з якімі мы сутыкаемся, змаганне за школу яшчэ больш нервуе. Мы мусім напісаць Валійскаму Ураду, што сістэма не працуе». Гэта другая мясцовая школа ў Кармартэншыры, якая пастаянна адчынена, нягледзячы на адсутнасць вучняў.

Паводле www.telegraph.co.uk

У параўнанні з Вялікабрытаніяй гэтая праблема для Беларусі больш «балючая». Нават нельга сабе уявіць, што школа зачынілася толькі з-за недахопу вучняў. Урбанізацыя, слабая фінансавая забяспечанасць сельскіх школ, прымусовае размеркаванне, пасля якога большасць маладых спецыялістаў “уцякае” ў горад, адсутнасць добрай інфраструктуры ідуць поруч.

Нельга рашыць праблему сельскай школы шляхам знаходжання адказу на адно з гэтых пытанняў, – трэба вырашаць праблему ў комплексе.
adukacyja.info

Пакінуць адказ