Categories: Грамадства

БДУ вяртае свае пазіцыі ў рэйтынгу Webometrics

Паводле абноўленых дадзеных галоўны беларускі ўніверсітэт цяпер займае 612 месца ў сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics.

З мінулага замеру БДУ падняўся адразу на 61 адну пазіцыю і знаходзіцца ў тройцы лепшых універсітэтаў СНД.

Найлепшым вынікам БДУ быў радок 595, які ўніверсітэт атрымаў у 2012 годзе, але наступныя намаганні ўніверсітэту ўзняцца вышэй доўгі час не прыносілі плёну. У выніку ў ліпені 2014 году БДУ апынуўся на 673 пазіцыі.

Вядомы адукацыйны рэйнтынг 12 год складае група даследчыкаў з Гішпаніі. Грунтуецца ён на такіх няхітрых паказчыках, як бачнасць сайта — колькасць спасылак з боку знешніх рэсурсаў на яго, а таксама на колькасці дакументаў у фарматах PDF PS, PPT, DOC, размешчаных на рэсурсе і колькасці дакументаў сайту ўніверсітэту, якія трапілі ў базу Google Scholar — базу, прызначаную для пошуку навуковай літаратуры. Адзіным паказчыкам, што дэманструе акадэмічную паспяховасць універсітэту, ёсць колькасць навуковых публікацый ягоных супрацоўнікаў, што трапілі ў лік 10% з найбольш цытаваных у той ці іншай галіне веды.

Каб узняцца ў рэйтынгу беларускія ВНУ намагаюцца аблічбаваць болей навуковых працаў ды змясціць іх сайце, бо на іншыя крэтэры адміністратыўнымі метадамі паўплываць не магчыма. Тым не менш гэты спосаб не дае асаблівага плёну. Хоць БДУ з 1757-месца у 2008 годзе выбраўся урэшце ў першую тысячу, аднак іншыя беларускія ВНУ не маюць і гэтага поспеху. БНТУ, БДУіР і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы знаходзіцца сярод трэцяй тысячы ВНУ свету паводле бачнасці іх поспехаў у Сеціве.

generation.by

Marta

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

7 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

7 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

7 дней ago