United World Colleges аб’яўляе конкурс стыпендый на навучанне ў каледжах Арменіі, Сінгапура, Нарвегіі.
- для каго: абітурыенты
- дзе: Арменія, Нарвегія, Сінгапур
- калі: 2015-2017 гг.
- фінансавыя ўмовы: стыпендыя
- дэдлайн: 13/03/2015
Каледжы:
- UWC Dilijan, Арменія;
- UWCSEA, Сінгапур;
- UWC Red Cross Nordic, Нарвегія;
Навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята.
Тэрмін навучання – 2 гады.
Узрост кандыдатаў – ад 16 гадоў на момант 1 верасня 2015 г.
Конкурс адбываецца ў 2 этапы.
Заяўка
- эсэ на тэму “Ці веру я ў прагрэс” (2 старонкі А4 на ангельскай ці беларускай мовах),
- копія ведамасці за бягучы навучальны год,
- характарыстыка класнага кіраўніка,
- копіі сертыфікатаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.
Заяўкі прымаюцца на эл. адрас [email protected], дэдлайн – 13 сакавіка 2015 г.
Паспяховыя кандыдаты атрымаюць запрашэнне на сумоўе.
Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.
Жадаеце даведацца болей? Чытайце расповеды беларускіх выпускнікоў Каледжа – Ягора Сурскага і Іллі Іллянкова.