Categories: Грамадства

Беларуская мова для дзетак на мабільных прыладах: электронная бібліятэка і каляндар

Дзеткі цяпер не тыя, што раней – ніхто не паспрачаецца. Каб іх зацікавіць, пясочніцы ў двары ўжо мала. Відавочна, тэхналогіі не абыходзяць іх бокам, і дзеці без пытанняў з імі спраўляюцца. Часам нават больш паспяхова, чым дарослыя.

Цэлую электронную бібліятэку агучаных ды праілюстраваных дзіцячых кніг для мабільных прыладаў прапануе ініцыятыва “Кнігі дзеткам”. Праграма даступная карыстальнікам планшэтаў на базе iOS. Цягам некалькіх месяцаў творчая група плануе выпусціць Android-версію.

За год працы творчая група праекта напісала, агучыла, праілюстравала і выдала 16 кніг на беларускай мове і працягвае працу, кіруючыся верай у тое, што робіць патрэбную беларусам справу. “Мы марым аб тым, каб у Беларусі будучага беларускім дзеткам было з кім размаўляць на роднай мове. Сёння ўсё больш і больш бацькоў хоча, каб іх дзеці разумелі і размаўлялі па-беларуску. З чаго пачаць? З чытання беларускіх дзіцячых кніг!”

У бібліятэцы як беларускія народныя, так і аўтарскія казкі – добрыя, цікавыя, забаўляльныя, якасна агучаныя ды праілюстраваныя.

Большасць кніг можна пачытаць і паслухаць на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. На беларускай мове казкі агучылі Андрусь Такінданг, Руся Шукюрава, Юры Жыгамонт і прафесійныя дыктары. Функцыю агучкі можна і выключыць, каб бацькі маглі пачытаць дзецям казку самі.

Яшчэ адна ініцыятыва – кампанія “Будзьма беларусамі!” – да Тыдня роднай мовы робіць падарунак дзеткам – бясплатную праграму “Не маўчы па-беларуску!” для iOS і абноўленую праграму для Android.

Мабільны каляндар для дзетак “Не маўчы па-беларуску!” – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, якія будуць заўжды з вамі на вашых любімых прыладах. Каляндар універсальны, а падрабязней пачытаць пра яго можна ТУТ!

42.tut.by

Marta

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago