Добрай традыцыяй у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце стала правядзенне мерапрыемства «Шануем родную мову!»
– Рыхтуюць свята студэнты-першакурснікі, але ім абявязкова дапамагаюць тыя, хто займаюцца ў творчай студыі «Ліра». Аб’яднанне збірае творчую молодзь нашага вуза, студэнты пішуць вершы альбо песні. Пад гэта мерапрыемства некаторыя спецыяльна складаюць новыя творы, што асабліва прыемна. Такім чынам, наш вуз хоць і тэхнічны, але мы выяўляем таленавітую моладзь, якую потым стымулюем на старэйшых курсах праз заняткі ў «Ліры», – расказала загадчыца кафедры беларускай и рускай мовы, кандыдат філалагічных навук Нiна Барсук.
Напярэдадні свята студэнт 3 курсу Міхаіл Сіманенка прымаў удзел у адкрытым конкурсе «Таямніцы слова і думкі», якi быў прысвечаны юбілею Уладзіміра Караткевіча, і ў намінацыі «Выканаўчае майстэрства» заняў другое месца. Заўсёды ў моўнай акцыі ўдзельнічаюць студэнты з іншых краін: Нігерыі, Шры-Ланкі, Кітая,Туркменістана.