Алесь Краўцэвіч прэзентаваў у Берасці сваю новую кнігу з серыі гісторыя ВКЛ “Дуумвірат Альгерда і Кейстута”.
КЦ Грунтоўня ледзьве змясцла ўсіх ахвочых паснаёміцца з выбітным айчынным гісторыкам, прафесарам, сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў і аўтарам не адной гістарычнай працы.
Спадар Краўцэвіч прапанаваў слухачам беларускі погляд на гісторыю краіны 12-14 стагоддзяў. Паспрабаваў выправіць навуковыя недарэчнасці сваіх папярэднікаў, такіх як знакаміты Мікола Ермаловіч і іншыя. Паразважаў над роляй гісторыка і гісторыі ў грамадстве.
Публіка, трэба адзначыць, падабралася надзвычай падрыхтаваная: амаль кожнае пытанне мела спасылкі на іншых даследчыкаў ці гістарычныя крыніцы. Актыўная дыскусія працягвалася амаль дзве гадзіны. Пагутарылі пра падыходы розных краін да фармавання гістарычных канцэпцый, прааналізавалі праўдзівасць крыніцаў, разгледзелі розныя прыклады інтэрпрытацый адных і тых жа гістарычных падзей.
Аўтар перакананы, што агульнай універсальнай гісторыі быць не можа, бо занадта па-рознаму народы могуць ацэньваць і ўспрымаць сваё агульнае мінулае. Таму фармаванне ўласных нацыянальных канцэпцый – справа натуральная і важная для выхавання грамадства. Адзінае, чаго варта пазбягаць, гэта перагібаў і фальсіфікацый гісторыі.
Але беларусам да перагібаў яшчэ далёка. За гады незалежнасці навуковая супольнасць так і не навучылася даводзіць да шырокага кола, ў тым ліку і замежных спецыялістаў, тыя факты якія грунтоўна даказаныя і не выклікаюць сумневаў. Да прыкладу нашы суседзі – невялікая Летува мае два англамоўных перыядычных гістарычных часопіса. Утрая большая Беларусь – ніводнага.
Але мяркуючы па багаццю і разнастайнасці гістарычных выданняў, што былі прэзентаваныя на сустрэчы, нагода для аптымізму ўсё ж маецца. Падыходы да беларускай гісторыі, рапрацаваныя ў суседніх сталіцах усё часцей успрымаюцца крытычна, а не са сляпым даверам. Пасталела новае пакаленне беларускіх гісторыкаў, якое ўжо ўзважвае гістарычныя падзеі з пункту гледжання беларускага народу і нашай дзяржавы. Як бачна, і цікавасць да такіх даследчых прац значная і ў сённяшняй моладзі ды студэнтаў, якія заўтра прыйдуць у айчынную навуку на больш цвёрды нацыянальны грунт.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…