Праводзіцца набор на летнюю праграму для школьнікаў у ЗША. Удзельнікам будзе прапанавана краіназнаўчая і адукацыйная праграма.
Арганізатарам праекта выступае CofCUSA – Саюз дапамогі дзецям Чарнобыля.
Даты правядзення: 2 ліпеня – 6 жніўня 2015 г. (даты могуць мяняцца).
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца школьнікі, якія:
- навучаюцца ў 10 ці 11 класе,
- добра валодаюць ангельскай мовай,
- маюць цікаўнасць да тэматыкі прадпрымальніцтва.
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт, медыцынскае страхаванне, іншыя выдаткі, звязаныя з праграмай. Удзельнікам будзе забяспечана пражыванне ў сем’ях і харчаванне. Выдаткі на візу, а таксама ўнёсак у памеры 200 $ удзельнікі аплачваюць самастойна.
Заяўкі прымаюцца да 8 сакавіка 2015 г.
Падрабязная інфармацыя на сайце www.cofcusa.org
для каго: школьнікі дзе: Эленсбург, ЗША
калі: 2 ліпеня – 6 жніўня 2015 г.
фінансавыя ўмовы: частковае пакрыццё выдаткаў
дэдлайн: 08/03/2015