Categories: Адукацыя

У выніку студэнцкай праграмы абменаў Erasmus на свет з’явіліся больш за 1 млн дзяцей

Еўракамісія апытала амаль 90 тысяч выпускнікоў Erasmus і даведалася пікантны бок праграмы студэнцкіх абменаў ЕС.

Як міжнацыянальная адукацыя «стварае першае пакаленне маладых еўрапейцаў».

Лічыцца, што пакаленне Y шукае сваё каханне пераважна ў сацыяльных сетках, сайтах знаёмстваў, адмысловых аплетах для смартфонаў, але, як сведчыць вялікае даследаванне Еўракамісіі, праграма студэнцкага абмену Erasmus стала для еўрапейскіх студэнтаў надзвычай паспяховым механізмам знаходжання партнёра для доўгіх стасункаў.

Даследаванне, якое апублікавала Еўракамісія летась у верасні, сведчыць, што больш чым чвэрць студэнтаў, што бралі ўдзел у доўгатэрміновых праграмах абмену Эразмус, сустрэлі сваіх каханых пакуль вучыліся за мяжой. Паводле падлікаў еўрачыноўнікаў, у выніку такіх стасункаў нарадзілася болей за мільён дзяцей.

The Erasmus Impact Study грунтуецца на інтэрв’ю з 88 тысячамі студэнтаў, настаўнікаў і бізнесоўцаў, яно засведчыла, што замежныя праграмы абмену значна паспрыялі міжнацыянальным стасункам. Траціна ад удзельнікаў праграм Эразмус маюць партнёраў іншай нацыянальнасці, а сярод тых, хто вучыўся на радзіме, такіх толькі 13%.

Праграма Erasmus стартавала ў 1987 годзе для абменаў паміж студэнтамі і выкладчыкамі універсітэтаў Еўразвязу. Праграма дае магчымасць праходзіць стажыроўку або выкладаць у іншай краіне, што ўдзельнічае ў Эразмус. Тэрміны абменаў складаюць ад 3 месяцаў да 1 года. Мэтай праграмы Еўракамісія бачыць «развіццё студэнтаў адукацыйна, лінгвістычна і культурна, «пашырэнне супрацоўніцтва паміж інстытутамі» і «спрыянне развіццю моладзі як высокакваліфікаваных і неперадузятых прафесіяналаў з міжнародным досведам».

На рамантычны бок праграмы абменаў Еразмус у 2011 годзе звярнуў увагу вядомы італійскі пісьменнік Умбэрто Эко, які назваў праграму распаўсюдам сэксуальнай рэвалюцыі і адзначыў, што Эразмус літаральна «стварае першае пакаленне маладых еўрапейцаў».

generation.by

pirozhok

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

4 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

4 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago