Першы міжнародны конкурс піяністаў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Святаслава Рыхтэра, пройдзе 17-19 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Рыгора Шырмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Канкурсантам неабходна будзе сыграць праграму з некалькіх музычных твораў працягласцю да 25 мінут. Поліфанічны стыль прагучыць у французскіх і англійскіх сюітах і партытах Баха, санатная форма – у творах венскіх класікаў Гайдна, Моцарта, Бетховена, рамантыка – у вольным творы або віртуозным эцюдзе. Пераможцы конкурсу атрымаюць прэміі, заснаваныя праўленнем абласнога музычнага таварыства. Плануецца, што конкурс будзе праводзіцца раз у два гады.
“На жаль, такіх піяністычных конкурсаў для дзяцей, якія займаюцца музыкай з чатырох-пяці гадоў, мала праводзіцца ў нашай краіне. Таму мы адразу адгукнуліся на запрашэнне. Калі конкурс стане традыцыйным, мы будзем з задавальненнем на яго прыязджаць і ўдзельнічаць, удасканальваць свой прафесійны ўзровень. Таму што любы конкурс – гэта перш за ўсё не столькі спаборніцтва, колькі набыццё новага вопыту. Гэта больш каштоўна, чым атрыманне дыплома”, – падзялілася меркаваннем маці канкурсанткі, студэнткі другога курса Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ Алена Макарава.
Акрамя конкурсных праслухоўванняў, арганізатары паклапаціліся і аб культурнай праграме для ўдзельнікаў: іх чакае наведванне мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” і музея гісторыі Брэста, экскурсія па горадзе. Як адзначыла старшыня абласнога музычнага таварыства заслужаны дзеяч мастацтваў Лілія Батырава, конкурс маладых піяністаў стане пралогам грандыёзнага музычнага свята, прысвечанага стогадоваму юбілею выдатнага піяніста XX стагоддзя Святаслава Рыхтэра. 20 сакавіка ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбудзецца гала-канцэрт у яго гонар, у якім прымуць удзел вядомыя музыканты з Беларусі і Расіі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…