Грамадства

У Берасці адбылася творчая сустрэча з Альгердам Бахарэвічам і Адамам Глобусам

Прыезд пісьменніка і перакладчыка Альгерда Бахарэвіча і пісьменніка, мастака і выдаўца Адама Глобуса арганізаваў у Берасці беларускі ПЭН-Цэнтр.

Тут у творчай прасторы незалежнага тэатра ’’Крылы Халопа’’ адбылась першая з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. У 2012 і 2013 гадах Альгерда Бахарэвіча ганаравалі ІІ прэміяй Ежы Гедройца за „Малую медычную энцыклапедыю …” і „Гамбургскі рахунак …”, а ў 2013-м кніга Адама Глобуса „Сказы” была адзначана ІІІ прэміяй.

prezentacyja_pen_centr-7-833x400-800x384[1]

Адзін з галоўных удзельнікаў імпрэзы Альгерд Бахарэвіч лічыць, што беларуская літаратура ў рэгіёнах становіцца ўсё больш папулярнай: – Я, насамрэч, не чакаў, што прыйдзе так шмат людзей, што будзе такая цікавасць да нашага выступу. Гэта сведчыць пра тое, што не толькі ў Менску жыве беларуская літаратура, і не толькі там яна цікавая. Хоць у самім Менску шмат хто ўпэўнены ў адваротным. Уражаны рэакцыяй, уражаны ўвагай тых, хто прыйшоў.

prezentacyja_pen_centr-4-800x533[1]

ПЭН-Цэнтр ладзіць такія сустрэчы сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча. Яны пройдуць яшчэ ў Гомелі, Магілёве, Гародні і Беластоку.

budzma.by

Пакінуць адказ