Categories: Грамадства

Ананімны студэнт-медык ініцыяваў кампанію за камфорт туалетаў беларускіх ВНУ

«Мы разумеем, што беларускія ВНУ поўныя несправядлівасці, але мы проста хочам камфортныя туалеты», – пішуць у сваім першым маніфесце туалетныя актывісты беларускіх ВНУ.

Амбасадай студэнтаў, праз якую ідзе каардынацыя дзеянняў і абвяшчэнне крокаў, якія прывядуць да перамогі камфорту, стала адкрытая суполка «Твар ВНУ». Кампанія ставіць амбітную, але канкрэтную мэту – зладзіць пераварот да лепшага ў прыбіральнях беларускіх універсітэтаў.

Паводле інфармацыі Generation.by, завадатарам ініцыятывы з’яўляецца адзін са студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэту, які пажадаў застацца інкогніта.

«Мы – група крэатыўных студэнтаў Беларусі.
Мы разумеем, што беларускія ВНУ поўныя несправядлівасці, зла і няшчасця.
Мы ведаем, што ў Еўропе ў гэтым плане лепш.
Але мы паступілі ў нашы ўніверсітэты, мы любім нашу краіну.
Мы проста хочам камфортныя туалеты».

Такім лаканічным, але змястоўным зваротам сустракае наведнікаў паблік vk.com/litsovuza.

На дадзены момант група налічвае толькі пяць дзясяткаў удзельнікаў. Чальцы групы плануюць прыцягнуць увагу да праблемы і кампаніі праз конкурс, які будзе абвешчаны неўзабаве.

Падрабязнасці і актуальнасці туалетнага актывізму тлумачыць Generation.by ініцыятар кампаніі:

«Адміністрацыі ўніверсітэтаў вельмі занятыя паказушным дабрабытам. Яны жах як любяць усялякія міжуніверсітэцкія конкурсы: хто самы лепшы, самы радасны і г.д. Але пра сапраўдны базавы дабрабыт студэнтаў не клапоцяцца. Але ж менавіта гэта з’яўляецца паказчыкам сапраўднай якасці адукацыі. Усе жадаюць жыць як у Еўропе, а думаць па-еўрапейску не хочуць. Мы вырашылі зладзіць такі конкурс, каб аб’яднаць прыемнае з карысным.

Зараз перамога залежыць ад кіраўніцтва універсітэтаў: ёсць магчымасць заняць прызавое месца ў намінацыях лепшых ці горшых. А студэнты пакажуць нам ці ёсць у вас мыла, папера, сушылкі. Вядома, што праблем ва ўніверсітэтах адносна дупы і лайна – вышэй галавы, але ўсё можна вырашыць, калі адміністрацыя клапоціцца пра студэнтаў. Таму што студэнты тады ідуць насустрач. Забяспечце прыбіральні ўніверсітэтаў базавымі сродкамі гігіены, тады і будзе вам шчасце!»

Праз тыдзень пасля стварэння суполка пакуль не можа пахваліцца моцнай актыўнасцю. Але студэнты, што адважыліся на культурную рэвалюцыю ў прыбіральнях, якімі карыстаецца будучая эліта краіны, упэўненыя ў сваіх сілах. Актывісты тлумачыць, што ведаюць пра дзясяткі праблем, што псуюць жыццё студэнтам, але вырашылі засяродзіцца на адной.

Дэталі конкурсу

Мы, ініцыятыўныя студэнты Беларусі, запускаем медыя-кампанію «Туалет – твар ВНУ!». Праблемы, да якіх мы жадаем прыцягнуць увагу – гэта жудасны стан большасці туалетаў у ВНУ Беларусі, адсутнасць першасных сродкаў гігіены, такіх як туалетнай паперы, мыла і сушылак. Наша мэта – палепшыць сітуацыю са станам туалетаў, забяспечыць іх першаснымі сродкамі гігіены.

Мы аб’яўляем конкурс на лепшыя і горшыя туалеты ў нашых ВНУ. Па выніках вашага галасавання вызначацца 3 лепшых і 3 горшых туалета, універсітэты-пераможцы атрымаюць па 1 кіламетры туалетнай паперы (3 горшых) ці залатому ёршыку (3 лепшых).

Аўтары лепшых фатаграфій таксама атрымаюць прызы: дзівоснае мыла ручной працы!

Удзельнічаць у конкурсе проста:

  • Сфатаграфуйце свой універсітэцкі туалет і рукамыйніцу.
  • Выкладайце фатаздымкі ў VK, Instagram ці Twitter з хэштэгам #litsovuza ці ананімна дасылайце фота на нашу пошту litsovuza@gmail.com (з подпісам да фота: вну, факультэт і паверх)

Фатаграфіі будуць прымацца да 31 сакавіка, а галасаванне будзе арганізавана ў нашым альбоме на працягу першага тыдня красавіка. Узнагароды знойдуць сваіх уладальнікаў адразу пасля падвядзення вынікаў.

generation.by

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago