9 красавіка ў 18:00 пачнецца прэзентацыя кнігі “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” Мікалая Плавінскага.
Новая кніга археолага і гісторыка, кандыдата гістарычных навук Мікалая Плавінскага складаецца з асобных навукова-папулярных нарысаў, прысвечаных найбольш цікавым знаходкам скарбаў і гісторыі вывучэння археалагічных помнікаў эпохі Сярэднявечча.
Кніга з’яўляецца вынікам даследаванняў аўтара апошніх гадоў, якія выкладзены ў даступнай шырокаму колу чытачоў форме. З яе можна даведацца аб прычынах і абставінах ухавання скарбаў, таямніцах, якія хаваюць у сябе курганы, раскопках замкаў і, галоўнае, пра людзей, якія вывучаюць і аднаўляюць для нас мінуўшчыну – пра археолагаў.
Тэкст суправаджаецца шматлікімі фотаздымкамі, графічнымі і каляровымі ілюстрацыямі і рэканструкцыямі.
Галоўнай мэтай аўтара было ў папулярнай форме данесці да чытачоў вынікі найноўшых даследаванняў сярэднявечных археалагічных помнікаў Беларусі.
Пра аўтара:
Мікалай Плавінскі – вядомы беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Займаецца вывучэннем археалагічных помнікаў паўночна-заходняй Беларусі эпохі Сярэднявечча, гісторыяй сярэднявечнай зброі. З 2004 года праводзіць раскопкі археалагічных помнікаў на паўночным захадзе Беларусі. Вынікі раскопак шмат якіх з гэтых помнікаў апісаныя ў новай кнізе аўтара.
Мікалай Плавінскі – з’яўляецца аўтарам і суаўтарам 10 манаграфій і больш як 200 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…