Напрыканцы сакавіка сябры АРР “Дзедзіч” разам з Фундацыяй Новы Стаў наведалі Кішынёў, каб даведацца як там працуюць незалежныя арганізацыі і чаму ў іх трэба павучыцца.
Пра Малдову мы ведаем ня шмат. Віно, цыгане, беднасць, мамалыга, Прыднестроўе, садавіна і шмат сонца. Але насамрэч не ўсё так проста.
Знаёмства з горадам пачалося з кароткага шпацыру, пад час якога высветлілася што Кішынёў вельмі кантрасны горад. Разам стаяць сучасны будынак з дагледжанай тэрыторыяй вакол і нежылыя гістарычныя будынкі з купамі смецця вакол. Не гледзячы на тое, што краіна зусім не багатая ў uорадзе было заўважана шмат дарагіх аўто, старэнькіх фольцвагенаў зусім не бачна. Але людзі паўсюль былі добразычлівыя і гэта пацвярджалася не аднойчы.
Наша знаёмства з трэцім сектарам у Малдове пачалося з візіту некалькіх арганізацый якія займаюцца палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пытаннямі. Арганізацыі Expert-Group, ADEPT, EBA даследуюць пытанні макраэканамічнага аналізу і прагнозу, палітычнай эканомікі, грамадскіх фінансаў, рынка працы і паводзіны спажыўцоў, кансалтынгу эканоміка еўрапейскай інтэграцыі, а таксама разглядае рэгіянальныя і мясцовае эканамічнае развіццё. Размовы шлі вакол эканамічнай сітуацыі ў Малдове, магчымасцях і выкліках сучаснасці, а таксама шукалі агульныя рысы паміж Малдовай, Польшчай і Беларуссю.
Адна з найбольш цікавых сустрэч адбылася з моладзевай арганізацыяй National Youth Сouncil of Moldova. Яны аб’ядноўваюць некалькі арганізацый разам і робяць розныя добрыя агульныя справы. Таксама адным з важных накірункаў іх дзейнасці з’яўляецца дапамога арганізацыям-чальцам і іх развіццё. NYСM вельмі падобны да беларускай арганізацыі RADA.
У апошні дзень мы сустрэліся з арганізацыяй якая аб’ядноўвае ўсіх незалежных журналістаў Малдовы – Independent Journalism Center. Інна і Крысціна распавялі як ідуць справы ў Малдове і што за апошнія 15 год змянілася ў журналістыцы. Адна з праблем, якая хвалюе мясцовых журналістаў, гэта не карэктныя выпады на іх з боку некаторых прадстаўнікоў улады. Таксама большасць ТВ-каналаў, газет і часопісаў выкуплены бізнесменамі, якія ў сваю чаргу робяць выгаднае для іх інфармацыйнае поле. Канешне, ў гэтым выпадку, гаворкі аб аб’ектыўнай журналістыцы і ўспрыманні рэчаіснасці быць не можа. Таму Цэнтр і змагаецца за тое, каб такіх з’яў было як мага меней і дапамагае журналістам у гэтай справе.
Апошняя арганізацыя якая падзялілася сваім досведам была Promo-LEX. Яны назіраюць за выбарамі і за некалькі год сваёй працы дасягнулі значных поспехаў. Напрыклад, дамагліся каб урны для галасавання былі празрыстымі. Нават прадстаўнікі ўлады прызналі іх працу як неабходную і не супярэчаць іх дзейнасці.
Агулам Кішынёў нам вельмі спадабаўся. Усе стэрэатыпы акрамя віна былі развеяны 🙂 Малдаване аказаліся вельмі добрымі і адкрытымі людзьмі. Паўсюль было смачна і танна. А за весь час візіту мы ў горадзе бачылі толькі адну цыганку як на нашых вакзалах.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…