Больш за 20 брэсцкіх арганізацый прадставяць сваю дзейнасць на “Кірмашы валанцёрства” 18 красавіка ў Брэсце.
Кожны наведвальнік мерапрыемства атрымае масу карыснай інфармацыі, уражанняў і магчымасць далучыцца да ўпадабанага праекту.
Арганізатары грамадскай кампаніі “Будзь валанцёрам!”, у рамках якой і праводзіцца “Кірмаш валанцёрства”, запрашаюць на сустрэчу энтузіястаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і асабліва маладых берасцейцаў.
Чаму гэта павінна быць цікава менавіта моладзі? Таму што валанцёрства — гэта цікавыя людзі, новыя знаёмствы, магчымасць праявіць свае таленты і атрымаць задавальненне ад таго, што робіш свет лепш.
“Поле для дзейнасці валанцёраў настолькі шырокае, што даволі складана апісаць адным словам, хто такі валанцёр і чаму ім быць добра, — кажа Алена Каховіч, каардынатар праекта “Будзь валанцёрам!”. — Але відавочна адно: валанцёрства — гэта вельмі добры вопыт для моладзі і магчымасць паспрабаваць сябе ў розных сферах дзейнасці!”.
Рух добраахвотнікаў заўсёды мае патрэбу ў новых удзельніках, і на “Кірмашы” ў Брэсце збяруцца ўсе брэсцкія арганізацыі, якія прымаюць да сябе валанцёраў. Кожны, хто прыйшоў, зможа абраць тут найбольш цікавы для яго кірунак дзейнасці — культурны, экалагічны, спартовы або любы іншы. Сярод удзельнікаў “Кірмаша” — такія арганізацыі і праекты, як грамадская арганізацыя “Сэрца дзецям”, кампанія “За вела-Брэст”, курсы “Мова нанова”, АРР “Дзедзіч”, Брэсцкі Экалагічны інфацэнтра ГА “Экадом”, “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і многія іншыя.
Напрыклад, гарадскі часопіс LITARY разлічвае, што да яго далучацца гараджане, якія дапамогуць у развіцці часопіса і правядзенні культурных мерапрыемстваў. “Нам патрэбныя людзі, зацікаўленыя ў журналістыцы, фота, відэа, арганізацыі мерапрыемстваў. Тыя, хто хоча гэта рабіць па загадзе сэрца, добра і ад душы, развіваць брэсцкую культуру і развівацца сам. Мы чакаем менавіта валанцёраў, таму што мы некамерцыйны праект”, — кажа Марта Мартынюк, рэдактар LITARY.
Мэта “Кірмаша валанцёраў”— не толькі спрыяць папулярызацыі валанцёрства, павышаць агульнае разуменне аб валанцёрстве і яго значэнні для грамадства, але і забяспечыць добрыя ўмовы для валанцёрскай дзейнасці ў горадзе Брэсце.
На працягу дня, 18 красавіка, з 12:00 да 17:00 па адрасе г. Брэст, вул. Савецкая, 34, 3 паверх ГЦ “Дзідас Персія” будуць праходзіць прэзентацыі 20 некамерцыйных арганізацый, што чакаюць у свае шэрагі новых валанцёраў.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…