Ініцыятыва міністра адукацыі пра вяртанне выкладання на беларускую мову гісторыі і геаграфіі Беларусі пражыла крыху болей за два месяцы.
Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка заявіла, што Міністэрства адукацыі не будзе «сілавым метадам» пераводзіць выкладанне школьных прадметаў на беларускую мову.
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у студзені 2015 года, ужо на першым месяцы сваёй працы асцярожна, але шматабяцальна выказаўся ў падтрымку беларускай мовы ў сферы адукацыі.
«Трэба разумець родную мову і размаўляць пра гісторыю Беларусі на іншай мове – не правільна», – разважаў міністр Міхаіл Жураўкоў.
Чыноўнік паабяцаў, што да канца студзеня прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, сярэдніх школ і раённых аддзелаў адукацыі абмяркуюць пытанне выкладання гісторыі Беларусі і геаграфіі на беларускай мове. Шэраг беларускіх медый падалі ініцыятыву Жураўкова, як рашэнне пра пачатак вяртання на беларускую мову гісторыі і геаграфіі.
Сёння намесніца міністра адукацыі заявіла, што міністэрства лічыць неправільным «сілавым метадам» пераводзіць выкладанне школьных прадметаў на беларускую мову.
«Настаўнікаў гісторыі Беларусі, якія добра валодаюць беларускай мовай, недастаткова», – патлумачыла чыноўніца. І адзначыла, што Міністэрства адукацыі мае запас падручнікаў па гісторыі Беларусі як на рускай, так і на беларускай мовах, якія могуць быць накіраваныя ў школы пры патрэбе.
У 2012 годзе Казімір Фарыно, намеснік папярэдняга міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, патлумачыў адмову ад вяртання выкладання гісторыі і геаграфіі на беларускую мову менавіта недахопам падручнікаў.
За два месяцы да гэтай заявы пра падручнікі папярэднік сучаснага міністра адукацыі Сяргей Маскевіч быў больш канкрэтным за Жураўкова:
«Такая задача ўжо пастаўленая, і мы будзем імкнуцца да таго, каб ужо з новага навучальнага году беларуская мова вярнулася на ўрокі па гісторыі і геаграфіі роднага краю», — сказаў Сяргей Маскевіч.
Але праз два месяцы пасля заявы Масквіча Міністэрства адукацыі дало задні ход і адмовілася ад пераходу выкладання гісторыі і геаграфіі на беларускую мову. Праз некалькі дзён стала зразумела, што адбылося гэта праз меркаванне Лукашэнкі.
Гэтым разам гісторыя паўтарылася. Міністэрства адукацыі сфармулявала пазіцыю толькі сёння, але ўжо праз тыдзень пасля з’яўлення у студзені беларускамоўнай ініцыятывы Жураўкова, Лукашэнка казаў стоп:
«Зараз міністр адукацыі кажа пра тое, што трэба перавесці гісторыю і геаграфію на беларускую. Калі трэба будзе, перавядзем. Але сёння гэтага нельга патрабаваць».
Выкладанне гісторыі Беларусі на рускую перавялі ў 2006 годзе, калі міністрам адукацыі быў Аляксандр Радзькоў. Тады ў вельмі хуткім часе беларуская амаль цалкам знікла з урокаў гісторыі ў рускамоўных школах. А беларускамоўныя падручнікі былі замененыя новымі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…