Categories: Грамадства

Беларускі зялёны партал шукае журналістаў для стварэння рэдакцыі ў Брэсце

Запрашаем да супрацы журналістаў з Брэста і вобласці для напісання актуальных мясцовых экалагічных навін.

Калі Вас цікавіць экалагічная тэматыка, ёсць час і імпэт паспрабаваць сябе ў гэтай галіне, творчая каманда Беларускага зялёнага партала прапануе Вам перспектыўнае доўгатэрміновае супрацоўніцтва.

Ад Вас чакаем:

  • досьвед журналістскай / рэдактарскай працы;
  • навыкі напісання інтэрв’ю, артыкулаў, нататак, кароткіх аператыўных навінаў па прынцыпах інтэрнэт-журналістыкі;
  • валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі;
  • досыць высокі ўзровень валодання камп’ютарам і офіснымі праграмамі;
  • праактыўнасць, хуткасць рэагавання і адказнасць;
  • пачуцце гумару вітаецца.

Будзем радыя, калі Вы, як мясцовыя жыхары, самі зможаце прапанаваць тэмы па асвятленню брэсцкіх экапраблем і іх рашэнняў.

Са свайго боку абяцаем:

  • павышэнне кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
  • магчымасць росту і коўчынг;
  • удзел у экалагічных мерапрыемствах і карпаратывах;
  • цікавыя івэнты і наведванне семінараў, канферэнцый;
  • разнастайную дапамогу і падтрымку;
  • дружную творчую каманду.

Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную пошту: greenbelarus.editor@gmail.com да 23 красавіка ўключна.

greenbelarus.info

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

5 дней ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

4 тыдні ago