Categories: Адукацыя

5 самых хуткіх спосабаў вывучыць замежную мову

Вучыць мову ў асяродку, у краіне дзе ўсе на ёй размаўляюць, – вельмі добрая практыка. Але як выкарыстаць час, які вы можаце правесці не дома з максімальным вынікам? Прапануем 5 найхутчэйшых варыянтаў, у парадку змяншэння эфектыўнасці. Праверана на ўласным досведзе еўрапейскага валанцёра.

1. Закахацца Fall in love

Зразумела, у мясцовага (мясцовую). Няма ў свеце лепшай матывацыі за тую, каб вывучаць мову для паразумення сваёй паловінкі, і ўразіць яго/яе неверагоднымі ведамі мовы.

УВАГА! Бойфрэнд-англічанін і бойфрэнд-беларус з ін’яза – не тое самае.

2. Пасябраваць

Калі першы пункт не падыходзіць па той ці іншай прычыне, хаця б знайдзі мясцовых сяброў. Тусуйся з імі і прасі іх размаўляць на сваёй мове з табой, тлумачыць невядомыя словы. Можаш скарыстаць Couchsurfing каб сустрэць новых людзей. Супер бонус: пастарайся, каб цябе запрасілі ў сям’ю і імкніся размаўляць з бацькамі ці старымі, якія не ведаюць іншай мовы.

УВАГА!: Спадзявайся, што сябры будуць выпраўляць твае памылкі і не смяяцца з твайго смешнага вымаўлення. Калі што, хай яны скажуць “у нескладовае”.

3. Падарожнічай

Калі гэта мажліва, паедзь аўтаспынам (гэта да таго ж і танней). У любым выпадку, старайся размаўляць са спадарожнікамі, суседзямі, кіроўцамі. Імкніся разгадаць паходжанні назваў гарадоў і мястэчак.

УВАГА!: Couchsurfingу дадзеным выпадку будзе супербонусам, ты не толькі сустрэнеш новых людзей, але і вывучыш штосьці новае, пабачыўшы іх лад жыцця.

4. Слухай і спявай

Адшукай крутых мясцовых спевакоў, слухай, перакладай тэксты песень, падпявай (калі граеш на якім інструменце – нават лепей, але нават і спевы ў душы зробяць сваю справу).

УВАГА!: Вялікі бонус – вывучыш вымаўленне і інтанацыю. (Мой падлеткавы фанатызм па Аўрыл Лавін выліўся мне ў канадскі акцэнт:-).

5. Падхоплівай мову заўжды і паўсюль

У любым выпадку, усё залежыць ад тваёй матывацыі. Будзь уважлівы на 200%: імкніся зразумець пісьмовыя знакі і інструкцыі на рэчах, знайсці падабенсты з іншымі вядомымі табе мовамі, гуглтранслэйт, практыкуйся на моўных сайтах, глядзі кіно і серыялы калі не на мове, то з субтытрамі, знайдзі партнера для моўнага тандэму.

УВАГА!: Будзь асцярожным і не пераходзь мяжу паміж уважлівасцю і зануднасцю.

Поспехаў у вывучэнні моў!

adukacyja.info

 

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago