На працягу ўсяго мая добраахвотнікі, якія жадаюць зрабіць жыццё Брэста лепш, могуць знайсці сродкі на рэалізацыю свайго праекта.
Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» ў рамках праекта «Будзь валанцёрам!» запускае чарговую серыю мерапрыемстваў, якія накіраваны на папулярызацыю валанцёрства ў горадзе Брэсце.
Кожную сераду, пачынаючы з 6 траўня, усе, хто прайшоў «Школу валанцёра», а таксама ўдзельнікі праекта змогуць прыняць удзел у гульні «Добрыя справы» і выйграць сродкі для ўласнага валанцёрскага праекта. Пры гэтым арганізатары зробяць усё магчымае, каб паспрыяць нараджэнню самых крэатыўных і карысных ідэй.
«У Брэсце шмат людзей, якія цікавяцца валанцёрствам, якія хочуць дапамагаць іншым. Але часта яны не ведаюць, якія пэўныя крокі зрабіць, каб зрабіць свет і жыццё свайго горада лепш. І таму мы вырашылі даць ім не толькі тэарэтычную дапамогу, навучыўшы іх на курсах валанцёрства, але і практычную і нават матэрыяльную», — распавядае Дзмітрый Шыманскі, кіраўнік АРР «Дзедзіч».
На мерапрыемствы па серадах будуць запрошаны эксперты — прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый, якія ўжо дасягнулі значных поспехаў у сваёй дзейнасці і гатовы падзяліцца пазітыўным вопытам. Гэтыя гуру сацыяльных, культурных і іншых праектаў не толькі натхняць удзельнікаў сваімі прыкладамі, але і дапамогуць правесці мазгавы штурм, каб прыдумаць самую карысную і добрую справу, якую потым можна будзе рэалізаваць з дапамогай выдзеленых сродкаў. Пасля брейнстормінга і прэзентацыі міні-праектаў, якія нарадзіліся падчас, сярод удзельнікаў пройдзе адкрытае галасаванне за лепшую ідэю — і каманда, якая прадставіла яе, атрымае 1 500 000 рублёў на ўвасабленне сваёй задумкі ў жыццё.
Сустрэчы па абмене вопытам і гульня адбудуцца 6, 13 і 20 траўня ў 19:00 у антыкавярне «Чайны домік» па адрасе: г. Брэст, вул. Леніна, дом 3, (будынак шахматна-шашачнага клуба ў парку ім. 1 мая). Уваход на мерапрыемствы платны — 20 000 беларускіх рублёў, аднак дзякуючы гэтаму ў наведвальнікаў будзе магчымасць прылучыцца да беларускай чайнай культуры.
«Чайны домік» — адна з больш за 20 няўрадавых арганізацый, якія сталі ўдзельнікамі праекта «Будзь валанцёрам!», і таксама чакае ў свае валанцёрскія шэрагі актыўных добраахвотнікаў.
Нагадаем, што праект «Будзь валанцёрам!» стартаваў у сакавіку серыяй трэнінгаў «Школа валанцёра», а ў красавіку арганізатарамі быў праведзены маштабны «Кірмаш валанцёрства», на якім два дзесяткі брэсцкіх арганізацый прэзентавалі сваю дзейнасць. Новы этап праграмы — практычнае ўвасабленне трох добрых ідэй маладых берасцейцаў. Гэта могуць быць сацыяльныя, экалагічныя, культурныя, дабрачынныя і іншыя грамадска-важныя праекты.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…