Categories: Адукацыя

Беларусь афіцыйна прынялі ў Балонскі працэс і Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі

Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўступіла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (ЕПВА). Пра гэта было абвешчана 14 мая ў Ерэване на Канферэнцыі міністраў адукацыі краін ЕПВА і форуме па Балонскай палітыцы.

Падчас дыскусіі пра ўступленні Беларусі некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі выказалі занепакоенасць. Міністры адукацыі Нарвегіі, Швецыі, Нідэрландаў і Ісландыі заявілі пра неабходнасць выканання Беларуссю ўмоў дарожнай карты па далучэнні да Балонскага працэсу.

Прадстаўнік Швецыі, у прыватнасці, падкрэсліла, што адчувае сваю адказнасць за пашырэнне студэнцкіх і акадэмічных свабодаў у Беларусі, таму, на яе думку, «вельмі важна, каб краіна адпавядала гэтай дарожнай карце».

А міністр адукацыі Ісландыі заявіў: «Дарожная карта — гэта не прапанова, а патрабаванне, якое павінна быць выканана. Важна, каб усе яе ўмовы былі выкананыя як мінімум. Мы павінны вельмі ўважліва сачыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, ці выконваюцца там акадэмічныя свабоды, прынцыпы мабільнасці і ў цэлым правы чалавека».

Новую заяўку на далучэнне да Балонскага працэсу і далучэнне да ЕПВА Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў 2014 годзе. У пачатку красавіка сёлета стала вядома, што беларускае пытанне ўключанае ў парадак дня, і кіраўнік Мінадукацыі Міхаіл Жураўкоў атрымаў запрашэнне на канферэнцыю ў Ерэван.

Першую заяўку меркавалася разгледзець яшчэ ў красавіку 2012 года на саміце міністраў адукацыі ЕПВА. Аднак пры падрыхтоўцы саміту Балонская рабочая група вырашыла зняць заяўку Беларусі з парадку дня ў сувязі з невыкананнем краінай такіх прынцыпаў Балонскага працэсу, як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Кіраўніцтва Мінадукацыі Беларусі, са свайго боку, неаднаразова заяўляла, што прэтэнзіі «ляжаць не ў сферы адукацыі, а ў іншай сферы», і што Беларусь даўно гатовая да ўступлення ў Балонскі працэс. Пры гэтым міністр адукацыі не сумняваўся ў тым, што чарговая спроба далучэння будзе паспяховай. «Мне здаецца, я нават упэўнены, што ў гэтым годзе ў нас усё атрымаецца. І мы спакойна, без мітусні станем членамі Балонскага працэсу», — заявіў Міхаіл Жураўкоў незадоўга да паездкі ў сталіцу Арменіі.

Каментуючы прынятае сёння ў Ерэване рашэнне, ён назваў далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу «важным і адказным крокам у развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі», які «адлюстроўвае высокі ўзровень беларускай сістэмы адукацыі і ставіць перад намі велізарныя задачы па яе развіццю і абнаўленню».

«Уключэнне нас у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі адлюстроўвае прызнанне сусветнай грамадскасцю беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і пацвярджае факт таго, што нацыянальная мадэль канкурэнтаздольная і зможа інтэгравацца ў сусветную адукацыйную прастору», — цытуе міністра прэс-служба Мінадукацыі Беларусі.

Жураўкоў падкрэсліў, што «стратэгія развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі заснавана на міжнароднай інтэграцыі, уцягванні ў працэс абнаўлення нацыянальнай сістэмы адукацыі максімальна шырокага кола зацікаўленых бакоў, уключаючы працадаўцаў, прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання і міжнародных экспертаў».

generation.by

pirozhok

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

1 дзень ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago