Культура

У Брэсце тэатр ценяў паказаў гісторыю Беларусі “не з падручнікаў” (фота)

Спектакль “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло” быў паказаны ў межах акцыі Ноч музеяў.

cieni_1

У Брэсце дзеці прадставілі тэатр ценяў. Праект “Гісторыі Беларусі. Вялікае Сяло” на працягу лета 2014 года рэалізоўваў брэсцкі тэатр “Крылы халопа”. Акторы тэатра ладзілі майстар-класы для дзяцей вёсак Вялікае Сяло і Ялова Пружанскага раёна Брэстчыны. Дзеці асвойвалі тэхніку тэатра ценяў, самі стваралі лялькі і сцэнаграфію, вучыліся прамаўляць тэатральны тэкст і ствараць музычнае і гукавае афармленне спектакля.

Як распавяла Еўрарадыё рэжысёр тэатра Аксана Гайко, сюжэт спектакля склалі маленькія чалавечыя аповеды пра Вялікую Айчынную вайну, пра якія не магчыма даведацца з падручнікаў гісторыі.

Гайко: “Дзеці самі рабілі лялькі, але самае галоўнае ў гэтым праекце, што гэта дакументальны спектакль. Матэрыялам для яго сталі рэальныя гісторыі жыхароў гэтых вёсак — Вялікае Сяло і Ялова. Дзеці самі збіралі аповеды дзядуляў і бабуляў, рэальныя гісторыі пра жыццё, вёску, каханне. І вось гэтыя гісторыі былі рэалізаваныя ў фармаце тэатра ценяў”.

Брэсцкая прэзэнтацыя спектакля адбылася 15 траўня ў музеі “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”. Праект прыняў удзел у акцыі “Вечныя каштоўнасці”, якая адбылася ў межах Міжнароднай Ночы музеяў.

cieni_2[1]

cieni_6

cieni_5

cieni_8

budzma.by

Пакінуць адказ