DzeЦікава & Ко

Бязвізавы кватэрнік прайшоў гэтымі выходнымі ў Брэсце

17 траўня ў Брэсце адбыўся бязвізавы кватэрнік, які ладзілі кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» і «Дзедзіч».
17 траўня некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў цёплым памяшканні, каб паслухаць пра візы, папіць смачнай гарбаты і атрымаць асалоду ад музычнага выступу Сяргея Башлыкевіча.

IMG_7846-450x300[1]

Валанцёры кампаніі «Без візы» распавялі пра тое, чым займаецца кампанія і як можна далучыцца да валанцёрства. Асаблівая ўвага была нададзена апошняй візавай статыстыцы, пра якую распавядалася падводле аналітыкі ад Андрэя Елісеева.

IMG_7816-450x300[1]

IMG_7841-450x300[1]

Наведвальнікі змаглі задаць свае пытанні, паўдзельнічаць у конкурсе і далучыцца да фотаакцыі «Без візы».

IMG_7827-450x300[1]

А на дэсерт усіх чакаў выступ абаяльнага Сяргея Башлыкевіча, які «запаліў» публіку і пакінуў самыя лепшыя ўражанні.

IMG_7834-450x300[1]

Больш фота з Бязвізавага кватэрніка:

VK

FB

Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах!

novisa.by

Пакінуць адказ