17 траўня ў Брэсце адбыўся бязвізавы кватэрнік, які ладзілі кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» і «Дзедзіч».
17 траўня некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў цёплым памяшканні, каб паслухаць пра візы, папіць смачнай гарбаты і атрымаць асалоду ад музычнага выступу Сяргея Башлыкевіча.
Валанцёры кампаніі «Без візы» распавялі пра тое, чым займаецца кампанія і як можна далучыцца да валанцёрства. Асаблівая ўвага была нададзена апошняй візавай статыстыцы, пра якую распавядалася падводле аналітыкі ад Андрэя Елісеева.
Наведвальнікі змаглі задаць свае пытанні, паўдзельнічаць у конкурсе і далучыцца да фотаакцыі «Без візы».
А на дэсерт усіх чакаў выступ абаяльнага Сяргея Башлыкевіча, які «запаліў» публіку і пакінуў самыя лепшыя ўражанні.
Больш фота з Бязвізавага кватэрніка:
Чакаем вас на нашых наступных мерапрыемствах!
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…