Праграма адукацыйнага фестываля складаецца з майстар-класаў ды варкшопаў, якія прапануюць самі ўдзельнікі.
Гэта могуць быць практычныя парады ці сусветныя прыклады па творчым або паўторным выкарыстанні смецця, трэніроўка па ёзе, прэзентацыя ўласна распрацаванай адукацыйнай методыкі, інтэрактыўны трэнініг па міжкультурнай камунікацыі ці нават кулінарны воркшоп па прыгатаванні чакаляды. Галоўнае, каб адуфэстаўцы падчас сваіх выступаў у інтэрактыўнай форме змаглі навучыць адно аднога чамусьці новаму і цікаваму. Менавіта таму тэма варкшопа з’яўляецца асноўным крытэрам адбору: ты зможаш выказаць сваё меркаванне на хвалюючую цябе тэму, распавесці пра свой унікальны досвед і навучыць астатніх удзельнікаў таму, што з’яўляецца важным менавіта для цябе!
Мы ўпэўненыя, што кожны чытач Adukacyja.info супер-дасведчаны ў сваёй тэме і абавязкова ведае што-небудзь такое, што нам і не снілася. Хочацца навучыць гэтаму астатніх? Тады вось план дзеянняў:
1. Чытай болей пра АДУфэст.
2. Вырашайся з тэмай воркшопа.
3. Запаўняй анкету.
4. Чакай вынікаў адбору ўдзельнікаў напрыканцы чэрвеня.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, часткова пакрываюць выдаткі на дарогу, таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на медычную страхоўку і дарогу у адваротны бок.
Пытанні і пажаданні скіроўвай на скрыню adukacyja@gmail.com
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…