Гэтым летам у Беларусі студэнтамі ВНУ могуць стаць 66,7 тыс. чалавек, у тым ліку на бюджэт маюць магчымасць паступіць 27,9 тыс. чалавек.
Пра лічбы новых студэнтаў піша БелТА са словаў першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша.
Плануецца, што 22,7 тыс. чалавек паступяць на дзённую форму атрымання адукацыі і 5,3 тыс. – на завочную.
«Усяго на бюджэт маюць намер прыняць на 1 тыс. 124 чалавекі менш, чым было набрана па плане ў 2014-м (28 тыс. 993 чалавекі)», – распавёў чыноўнік на прэс-канферэнцыі.
Сёлета ў ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці будзе адкрыта 29,9 тыс. месц для навучання за плату. З іх 12,9 тыс. – для вочнай формы атрымання адукацыі і 17 тыс. – для завочнай. Усяго на ўмовах аплаты ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі плануецца прыняць на 15,1 тыс. чалавек менш за план 2014 года.
У параўнанні з планам прыёму 2014 года план прыёму ў прыватныя ВНУ на 2015 год скарочаны на 44,2% – усяго ў прыватныя ўстановы вышэйшай адукацыі плануецца прыняць 8,9 тыс. чалавек, з іх 4,3 тыс. чалавек (48,3 працэнта) у дзённай форме атрымання адукацыі і 4,5 тыс. чалавек (50,6 працэнта) – у завочнай. Закранаючы пытанне аб новых спецыяльнасцях, Вадзім Богуш адзначыў, што адкрыта новая ў БДУ – “геаінфармацыйныя сістэмы і сеткі”, у Беларускім эканамічным універсітэце – “нацыянальная эканоміка”, “інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у харчовай прамысловасці)” – у Магілёўскім універсітэце харчавання.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…