Звароты беларусаў па візавую дапамогу арганізатары фестывалю прымаюць толькі да канца гэтага тыдня.
У сакавіку БАС абвясціў пра першыя 100 бясплатных віз для жыхароў Гарадзенскай вобласці і паведаміў, што перамовы з іншымі кансулятамі вядуцца. Урэшце гэтай ноччу з’явілася станоўчая інфармацыя па балючым візавым пытанні:
«Толькі што атрымалі цудоўную інфармацыю і адразу вам яе пераказваем. Усе, хто хочаа атрымаць візавую падтрымку з амбасады ў Мінску, дасылайце заяўкі на адрас: vizy@basowiszcza.org, ужо http://generation.by/news6920.htmlдзейнічае! Да імэйла далучыце такую інфармацыю:
1) імя і прозвішча,
2) дата нараджэння,
3) адрас,
4) кантактны нумар,
5) нумар пашпарту,
6) дата выдання і прыдатнасці пашпарту.ЗАЯЎКІ ПРЫМАЕМ ТОЛЬКІ ДА 21.06, 21:00» – пішуць БАСаўцы.
Сярод хэдлайнераў Басовішча-2015 Лявон Вольскі і Brutto. У праграме таксама ёсць «Dzieciuki» з Гародні і «Yegor Zabelov Trio» з Менску, польскія гурты «Lao Che» і «Ostrov».
Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» у 2015 годзе традыцыйна будзе праходзіць на лясной паляне ў Борыку каля мястэчка Гарадок непадалёк ад беларуска-польскай мяжы ў самай сярэдзіне лета 17–18 ліпеня.
Фэст «Басовішча» бясплатны. Цягам некалькіх апошніх гадоў у арганізатараў паўставалі складанасці з дамовай на візавую падтрымку ў тым ліку па той прычыне, што наведнікі фэсту не маюць квіткоў і праз гэта амбасада аніякім чынам не можа спраўдзіць намеры таго, хто звяртаецца па візу.
«Басовішча» ладзяць у сярэдзіне лета ўжо трэцяе дзесяцігоддзе. Без залішняй сціпласці фэст можа называць сябе культавым. Асаблівую унікальную атмасферу на лясной паляне каля мястэчка Гарадок фармуюць з пакалення ў пакаленне ўсё новыя арганізатары фэсту з Беларускага Аб’яднання Студэнтаў у Польшчы.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…