Адукацыя

Study Tours to Poland

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езëраньскага, запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

a6ed38235603c89adf786e611aad76c6[1]Да ўдзелу запрашаюцца паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  •     Узрост 18 – 21 год (народжаныя 1 студзеня 1994 – 30 чэрвеня 1997);
  •     З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі;
  •     Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе);
  •     Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 31 сакавіка 2016);
  •     Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland.

Візіты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2015 г. (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту – 12 дзён.

Заяўкі прымаюцца да 13 ліпеня.

Падрабязная інфармацыя на сайце www.studytours.pl

Пакінуць адказ