Адукацыя

Стажыроўка ў ЗША

Праграма імя Хамфры ладзіць стажыроўку ў ЗША  для спецыялістаў на пачатковым этапе развіцця кар’еры.

172069-frederika

Праграма ўключае

  • вывучэнне абраных навучальных дысцыплінаў ва ўніверсітэце падчас акадэмічнай праграмы (працягласць – 9 месяцаў);
  • удзел у канфэрэнцыях;
  • абавязковую стажыроўку (працягласць – 3 месяцы).

Спецыяльнасці, адкрытыя для грамадзян Беларусі на 2016 – 2017 навучальны год:

  • камунікацыя і журналістыка;
  • прыродныя рэсурсы і рацыянальнае прыродакарыстанне;
  • аналіз дзяржаўнай палітыкі/дзяржаўнага кіравання;
  • эканамічнае развіццё;
  • сельскагаспадарчае развіццё;
  • эканоміка, фінансы і банкі;
  • кіраванне чалавечымі рэсурсамі;
  • закон і правы чалавека;
  • гарадское і рэгіянальнае плянаванне;
  • палітыка і кіраванне;
  • планаванне адукацыі;
  • палітыка аховы здароўя.

Кандыдаты на стыпендыю павінны мець беларускае грамадзянства, скончаную вышэйшую адукацыю, прафэсійны вопыт не менш за 5 гадоў, адсутнасць досведу навучання ў ЗША, валодаць лідарскімі якасцямі, грамадскай актыўнасцю і добрым ўзроўнем ангельскай мовы.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн-анкету.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 верасня 2015 г.

Больш падрабязную інфармацыю можна адшукаць тут. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на адрас [email protected].

adukacyja.info

Пакінуць адказ