7-11 верасня ў Новым-Сончу ў Польшчы адбудзецца 10-й Эканамічны форум маладых лідэраў.
10 Эканамічны форум маладых лідэраў з’яўляецца найбуйнейшай міжнароднай сацыяльнай і эканамічнай сустрэчай маладых лідэраў. Больш за 350 кіраўнікоў з 42 краін сустрэнуцца ў Польшчы ўжо ў дзесяты раз, каб абмеркаваць розныя пытанні звязаныя з будучыняй Еўропы. Дэбаты маладых людзей з прадстаўнікамі сацыяльнага, палітычнага і дзелавога жыцця з розных краін накіраваны на стварэнне інавацыйных ідэй. Падчас ўзаемнага абмеркавання і семінараў паўстаюць новыя натхненні і прымаюцца новыя рашэнні наконт далейшай супрацы. Гэта ўсё – дзеля значных зменаў у будучыні. Менавіта тут, на Эканамічным форуме маладых лідэраў, будучая эліта набывае і дзеліцца сваімі досведам і ведамі. Акрамя таго, гэта таксама і шанец падвысіць якасць і палепшыць прызнанне моладзевай працы, абмяняцца перадавым вопытам у рамках работы з моладдзю.
10 Эканамічны форум маладых лідэраў адбудзецца 7-11 верасня 2015 ў горадзе Новы-Сонч (на поўдні Польшчы). Праграма ўключае ў сябе дыскусіі, лекцыі, дзелавыя прэзентацыі, тэматычныя семінары, па наступных галінах:
• міжнародная бяспека;
• будучыня Еўропы і Еўра-Атлантычнай зоны;
• эканамічны рост;
• моладзевае прадпрымальніцтва;
• бізнес-кіраванне;
• лідэрства, роля і задачы маладога пакалення ў сучасным свеце
Для ўдзельнікаў
Для таго, каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць форму заяўкі анлайн (толькі на англельскай мове) да 12 ліпеня 2015 года
Форма электроннай анкеты:
forum-leaders.eu
Крытэрыі адбору
Усе патэнцыйныя ўдзельнікі павінны гаварыць на добрай ангельскай мове і быць актыўнымі удзельнікамі ў палітычным, сацыяльным і эканамічным жыцці НДА ці іншай арганізацыі. Акрамя досведу і ўдзелу магчымых удзельнікаў у розных галінах грамадскай працы, таксама важнае значэнне будуць мець удзел у курсах, трэнінгах, семінарах, прыналежнасць да НДА.
Асноўная мэта Форуму заключаецца ў зборы разнастайных груп людзей з розных слаёў грамадства і краін, таму арганізатары прапануюць зарэгістраваць толькі аднаго чалавека ад арганізацыі. Але для краін і рэгіёнаў з малой колькасцю прадстаўнікоў, арганізатары разглядаюць варыянт прыняцца больш аднаго ўдзельніка ад арганізацыі.
Да ўдзелу запрашаюцца:
Моладзевыя работнікі, трэнеры, кіраўнікі моладзевых арганізацый, менеджэры праектаў, моладзевыя палітыкі, кіраўнікі НДА, сябры грамадскіх, эканамічных, палітычных арганізацый, асацыяцый працадаўцаў, а таксама маладыя навукоўцы, журналісты і прадпрымальнікі.
Працоўныя мовы:
ангельская, руская, польская
Выдаткі
Гэтым годам плануецца арганізацыйны ўнёсак для ўсіх удзельнікаў, які пакрые пражыванне, харчаванне, канферэнц-матэрыялы, сертыфікат і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах 10-га Эканамічнага форуму маладых лідэраў, а таксама ўдзел ў 25-й Эканамічным форуме ў горадзе Крыніца (партнёрская мерапрыемства).
Плата за ўдзел складае 40 ЕЎРА
Арганізатары могуць пакрыць кошт паездкі для асобных удзельнікаў. Калі ласка, звярніце ўвагу, што толькі танныя сродкі транспарту і тарыфы падлягаюць кампенсацыi.
Магчымае пакрыццё транспартных выдаткаў:
• да 150 еўра для ўдзельнікаў з краін ЕС
• да 300 еўра для ўдзельнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕС
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…