DzeЦікава & Ко

Дзедзіч запрашае ў гарадскі летнік!

АРР “Дзедзіч” запрашае маладых людзей да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку, які пройдзе ў г. Брэсце па вул. Маякоўскага д. 46-1 з 20 па 23 ліпеня.

IMG_85944

З восенні 2014 года мы пераехалі па новым адрасе вул. Маякоўскага д. 46, кв.1 у выдатны прыватны дом, пабудаваны ў міжваенны час. Каля дома ёсць свой двор з вішняй, туяй і кветкамі. Але ўсё патрабуе ўладкавання. Таму мы ўсіх запрашаем на гарадскі летнік, каб зрабіць прастору прыгожай і прыстасаванай для далейшых мерапрыемстваў.

Летнік гэта:

  • працы на аб’екце 4 гадзіны ў дзень;
  • кінапрагляды;
  • настольныя гульні;
  • сустрэчы з вядомымі людзьмі;
  • у залежнасці ад надвор’я камін ці вогнішча;
  • новыя знаёмствы і прыемныя размовы.

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  1. быць крэатыўным, добрым чалавекам;
  2. запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] да 18 ліпеня.

Арганізатары летніка забяспечваюць:

– праграма;
– харчаванне.

Пытанні і анкеты-заяўкі прымаюцца да 18 ліпеня на электронную скрыню: [email protected]

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)808-63-77

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут , тут і тут і тут. Фоткі з апошніх летнікаў можна паглядзець у альбомах Укантакце: тут і тут.

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут.

Пакінуць адказ