Школа Руху “За Свабоду” “Нацыянальны брэнд Беларусі” адбудзецца 22-29 жніўня 2015 году на Віленшчыне з удзелам вядомых беларускіх экспертаў і грамадскіх дзеячаў.
Мэта Школы – абмеркаваць складнікі брэнда Беларусі, выпрацаваць шляхі фармавання пазітыўнага вобразу Беларусі сярод замежнікаў, прааналізаваць прыклады выкарыстання нацыянальных адметнасцяў як паспяховых маркетынгавых крокаў.
«Гэта пятая па ліку школа, якую штогод ладзіць Рух, – кажа яе дырэктар Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Руху. – Першая была праведзеная ў ліпені 2011 году ў Варшаве, другая – у Вільні, трэцяя – на Беласточчыне, чацвёртая – пад Трокамі».
Па ягоных словах, кожны год мяняецца тэматыка навучання. Сёлета ўдзельнікі абмяркуюць нацыянальны брэнд Беларусі. У якасці экспертаў выступяць эканамічны аналітык Сяргей Чалы, гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, фатограф Андрэй Лянкевіч ды іншыя вядомыя асобы.
Што вельмі важна, у канцы жніўня моладзь зможа спалучыць адпачынак і навучанне, адзначыў Лагвінец, паабяцаўшы насычаную праграму.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя беларусы ва ўзросце 18-30 год. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне, у выпадку неабходнасці аказваецца візавая падтрымка.
Заяўкі на ўдзел у Школе можна падаваць да 28 ліпеня. Зацікаўленым асобам трэба запоўніць анкету, адно з пытанняў якой гучыць так: «Замежнік спытаў, чым адметная і цікавая для яго Беларусь. Што Вы яму адкажаце?».
Вынікі адбору будуць падведзеныя 1 жніўня.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…