DzeЦікава & Ко

У Брэсце 26 ліпеня пройдзе сустрэча з вядомымі турыстамі-авантурыстамі

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае берасцейцаў 26 ліпеня на сустрэчу з беларускімі падарожнікамі, удзельнікамі праекта 34mag “Вакол Беларусі на роварах з маторамі”.

Аўтар бэстсэлера «Рома едзе» Раман Свечнікаў і былы рэдактар 34mag Барыс Нікалайчык раскажуць пра авантурны трып, у які яны адправіліся ў канцы чэрвеня. Хлопцы падзеляцца карыснымі для любога турыста парадамі і пакажуць відэа пра свае прыгоды. Дарэчы, па выніку праекта яны збіраюцца выпусціць сапраўдны трэвелдок-серыял.

3ep1HNAh3xg

Гэтая сустрэча адкрывае серыю публічных гутарак з цікавымі творчымі беларусамі. Пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы можна будзе з музыкамі, гісторыкамі, літаратарамі, мастакамі і экспертамі ў іншых галінах.

“Усе сустрэчы запланаваны максімальна адкрытымі: бясплатны ўваход і прыйсці можа любы жадаючы, — распавядае каардынатар Алена Каховіч. — Мерапрыемствы будуць разнапланавымі, вельмі атмасфернымі, і кожны зможа знайсці нешта для сябе. Запрашаць мы будзем сапраўды цікавых людзей, выдатнікаў ў сваёй галіне — абяцаем! Напрыклад, Рому і Барыса мы падлавілі як раз падчас іх падарожжа па Беларусі “.

Тэматыка сустрэч — самая шырокая: ад абмеркавання выхаду новага альбома да геапалітычных праблем. Кожны эксперт правядзе невялікую самапрэзентацыю, падзеліцца займальным вопытам, сваім меркаваннем, а наведвальнікі змогуць задаць хвалюючыя пытанні, узяць аўтограф і сфатаграфавацца з аўтарытэтным госцем.

Мерапрыемствы, арганізаваныя АРР “Дзедзіч”, накіраваны на развіццё інтэлектуальных зносін у Брэсце, на фарміраванне ў публікі больш шырокіх поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі.

Калі: 26 ліпеня, нядзелю, у 18:00.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1.

Уваход бясплатны.

Суполка vk.com

Пакінуць адказ