Музычна-тэатральна-адукацыйны фестываль «Разам» пройдзе 31 ліпеня—1 жніўня ў Лідскім раёне на беразе Нёмана, Яго ўдзельнікі змогуць адпачыць на хвалях пазітыву і ўзбагаціцца набыткамі мульцікультурнай спадчыны Беларусі.
Свята пройдзе ў вёсцы Панямонцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Падчас фестывалю будзе шмат майстар-класаў. На іх можна навучыцца танчыць беларускія народныя танцы, перажыць яркія эмоцыі ў ролевай гульні, заняцца йогай і зумбай, паўдзельнічаць у мульціканфесійнай міні-канферэнцыі і ўсходняй гарбатнай цырымоніі.
На сцэне выступяць удзельнікі тэатральнага праекта «Напротив». Гукамі музыкі летні вечар наапоўняць гурты “Януш і ВаряЯ” (Брэст), Jolly Green (Мінск), “Сразу май” (Брэст), “Альтанка” (Мінск), некаторыя іншыя. Вынікі сваіх эксперыментаў прадэманструюць удзельнікі тэнсінгу рэгіянальных суполак грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” (YMCA Беларусь).
— Гэты фестываль – некамерцыйны прает, — тлумачыць яго каардынатар Вольга Крусь. – Мы прыемеркавалі яго да 15-годдзя дзейнасці YMCA Беларусь. За гэты час тысячы маладых жыхароў нашай краіны сталі ўдзельнікамі праектаў нашай арганізацыі па скаўтынгу, тэнсінгу, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі. Некаторыя з іх прыедуць на свята ў Панямонцы, запросяць і сваіх сяброў. Мы адкрытыя для ўсіх добрых людзей.
Фестываль, па задумцы арганізатараў, будзе прасякнуты ідэямі еднасці ў іх шырокім паразуменні. Удзельнікі фэсту змогуць яшчэ глыбей пазнаёміцца з багаццем мульцікультурнай і мульціканфесійнай спадчыны Беларусі.
— Хочацца, каб фестываль «Разам» спарадзіў новы этап развіцця цэнтра YMCA Беларусь, адкрытага на базе былой Панямонскай школы, — адзначае Вольга Крусь. — У гэтым месцы можна праводзіць семінары, канферэнцыі, летнікі, фестывалі, развіваць творчы патэнцыял маладых жыхароў Беларусі.
Сёлетні фестываль – вынік супрацоўніцтва вялікай каманды актыўных і таленавітых людзей. Вялікі ўзнёсак у рэалізацыі гэтага некамерцыйнага і нефарматнага праекту зрабілі сябры з грамадскай арганізацыі “Белы Абажур”, у прыватнасці, Андрэй Янушкевіч, шматлікія партнёры з асяродку беларускіх таленавітых праектаў — майстэрня “Мой Родны Кут”, этнакрама “Ragna”, “LSTR адзенне”, кераміка “Тамара & Co”, Адекватный беларуский дизайн “Важный Гусь”, “Цёплыя паштоўкі”, майстэрня “Terram Album”, “Бацькі.BY”, “Symbal.BY”, “Дзедзіч”.
Дадатковая інфармацыя: +375-29-7211753 (Вольга Крусь),
e-mail:razam.fest@gmail.com
сайт: razamfest.by
суполка: vk.com/razamfest
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…