Як забаўлялася модная моладзь у 19 стагоддзі? Што такое лендлер? Як танцаваць польку і Контрданс?
Аб гэтым 8 жніўня берасцейцам раскажуць і пакажуць прадстаўнікі клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа» з Віцебска. Арганізатарамі бясплатнай вечарыны выступілі АРР “Дзедзіч” і кампанія «Наша мова». Запрашаюцца ўсе жадаючыя!
На мерапрыемстве рэканструктары спачатку распавядуць гісторыю ўзнікнення і асаблівасці бальнай культуры на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Наведвальнікі даведаюцца, як праводзіла вольны час шляхецкае саслоўе ў 19 стагоддзі, і якія танцы былі тады папулярныя.Затым удзельнікаў чакае танцавальны майстар-клас, дзе лёгка і хутка можна будзе навучыцца танцам «Пачатак кахання», «Сэр Роджэр дэ Коверлі», «Парсючок», і пасля кава-паўзы і гульнятэкі прымяніць атрыманыя веды на практыцы.Чым яшчэ забаўляліся нашы продкі акрамя полькі і кадрылі?Гулялі ў настольныя гульні! Госці з клуба «Паўночная вежа» падрабязна раскажуць аб настолках 19 стагоддзя і прапануюць удзельнікам сустрэчы паспрабаваць сілы ў гульнях «Да бою», «Флірт кветак», «Польскія шашкі», «Канатаходзец». А завершыцца вечар, вядома ж, танцамі!
Калі і дзе: 8 жніўня, субота, 16:00, г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46-1. vk.com
Даведка:
Кампанія «Наша мова» стартавала ў Брэсце ў 2014 годзе крэатыўнымі праектамі: стварэнне паштоўкі «Кахай па-беларуску», «Берасцейскі вершнік», конкурс «Фотамаўленне», Акцыя «Мова дзеткам» і іншыя. У 2015 годзе кампанія працягнула праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы, тым самым прыцягваючы брэсцкую моладзь да актыўнага грамадскага жыцця.
Праект «Шляхецкі баль» заснаваны ў 2008 годзе клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа», які з 2010 года дзейнічае пры культурна-гістарычным комплексе “Залатое кола г. Віцебска “Дзвіна “. Тут вывучаюць танцы эпохі Сярэднявечча, Адраджэння, 19 стагоддзя і адаптуюць старажытную танцавальную культуру да сучасных традыцый.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…